Тэма дня – “Беражы сябе, сваіх сяброў і ўсё навокал”.
Цудоўнылетні дзень зноў сабраўу лагерыдружны дзіцячы калектыў. Падчас ранішняй пяціхвілінкі “Адзін дома” выхаванцы пазнаёміліся з магчымымі небяспечнасцямі, якія могуць засцерагаць іх, калі дзеці застануцца дома без бацькоў. Рабятам былі прапанаваны розныя сітуацыі, якія сумесна абмяркоўваліся, і рашэнне даводзілася да ведама кожнага. Дзень пачаўся з пазітыўнага настрою.
Затым пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу рабяты адправіліся ў экскурсію ў Гальшанскі замак.Як і ўсе аматары містыкі, выхаванцы разам са сваімі выхавальнікамі прыехалі ў Гальшаны з надзеяй сустрэць аднаго з двух знакамітых прывідаў. Дарэчы, гэты архітэктурны помнік амаль кожны з нас наведвае ўжо не раз. Тым не менш, замак прыцягвае да сябе, вабіць сваімі чарамі, шматлікімі легендамі і паданнямі, колькі б яго не наведваў. Чарговая экскурсія дазволіла яшчэ раз паназіраць за велічнымі руінамі велізарнага збудавання, зазірнуць у падвалы, дзе існуюць засыпаныя паддземныя пераходы, стаць сведкамі частковай рэканструкцыі вежаў, і проста падняць сабе настрой на ўвесь дзень.
У пасляабедзены час рабяты дружна сабраліся на гутарку-дыялог “Патрэба ў энергасберажэнні”, якая выклікала цікавасць да энергазберажэння і жаданне пазнаваць новыя метады эканоміі энергіі. Усе свае ідэі выхаванцы ўвасобілі ў малюнках, якія атрымаліся змястоўнымі, крэатыўнымі і вельмі прыгожымі.
Дзень прайшоў цікава і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі, вынікам якога стаў выдатны настрой выхаванцаў, які адыходзячы дамоў яны адзначылі вясёлым смайлікам.