Адзінаццаты дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам “Здаровым быць здорава”. Падчас ранішняй пяціхвілінкі “Вада – крыніца жыцця і небяспечная вада” выхавальнікі растлумачылі дзецям чаму неабходна берагчы ваду, расказалі пра яе ролю ў жыцці чалавека. Кожны з выхаванцаў зразумеў праблему забруджання рэк, мораў, азёраў і выказаў жаданне сачыць за расходам вады і быць акуратным і культурным падчас адпачынку каля вады. Дзень пачаўся з пазітыўнага настрою.
Далей дзяцей вельмі зацікавіла інтарактыўная гульня “Пра здароўе ў летні час павядзём мы свой аповед”. Падчас занятку выхаванцы ўдзельнічалі ў конкурсах “Раскладзі карысныя і шкодныя прадукты”, “Чароўнае слова”, “Хто хутчэй”, “Складзі рэжым дня” і інш. Дзве каманды “Вітамінкі” і “Спарстсмены” напружана змагаліся за перамогу. Удзельнікам конкурсаў неабходна было праявіць кемлівасць, знаходлівасць, інтэлектуальныя і спартыўныя здольнасці. Перамогу атрымала каманда “Спартсмены”. Усе ўдзельнікі гульні і пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Мерапрыемства абудзіла цікавасць да здаровага ладу жыцця. Найбольш актыўнымі былі Бартановіч Вераніка, Янкоўскі Ягор, Шчыкно Глеб.
Затым выхаванцы пагулялі ў падзвіжныя гульні на спартыўным мерапрыемстве.
Цікавай падзеяй дня стаў прагляд любімых мульцікаў. А завяршыўся дзень доўгачаканай дыскапраграмай “Гэта песня Беларусі”.
У добрым настроі выхаванцы пакідалі лагер, аб чым сведчыць “Экран настрою” (100% выдатны настрой).
