Тэма дня – “Наша школа, наша вёска”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Беларусь сучасная”, падчас якой выхавальнікі расказалі дзецям аб людзях, якія зрабілі значны ўклад у развіццё навукі, культуры, аб дасягненнях краіны ў розных сферах дзейнасці. Затым адбылася ўрачыстая лінейка “Нашы сімвалы – наш гонар”.
Пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу рабяты адправіліся на экскурсію ў краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча г. Ашмяны, падчас якой даведаліся пра гісторыю герба роднага горада, а таксама іншых гарадоў (Мінска, Гродна, Гомеля). У канцы занятку самастойна з паперы зрабілі гербы, згодна свайму густу, жаданню, выкарыстоўваючы фігуркі жывёл, птушак, якія з’яўляюцца сімваламі працавітасці, сілы, мудрасці, вернасці і г.д.
Затым прайшла вельмі цікавая і інфарматыўная віктарына “Адкрыем Беларусь для моладзі і міру”. Выхаванцы адказвалі на пытанні па гісторыі Беларусі. Шмат увагі ўдзялялася малой радзіме. Дзеці адгадвалі па прапанаваных фотаздымках і малюнках знакамітыя месцы нашага раёна і вёскі, узнавілі веды аб паходжанні назвы вёскі Граўжышкі. А яшчэ рабяты дружна сабраліся на бібліятэчную гадзіну “Маршрутамі “Цягніка памяці”.Усе свае эмоцыі ад сённяшняга насычанага падзеямі дня выхаванцы праявілі праз крэатыўныя, непадобныя адзін да аднаго малюнкі.
Выдатны настрой ад праведзеных мерапрыемстваў захоўвася да канца дня.