Тэма дня – “Адкрыццё малой радзімы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Захоўваем духоўны код беларусаў”. Беларусь славіцца сваімі лясамі і азёрамі — нездарма яе называюць «лёгкія Еўропы». Беларусь — гэта шырокія светлыя праспекты і вузкія брукаваныя вулачкі, каталіцкія касцёлы і праваслаўныя саборы, велічныя замкі і драўляныя хаты ў вёсках, сытная і смачная нацыянальная кухня.
У рэгіёне СНД Беларусь утрымлівае стабільна лідзіруючыя пазіцыі ў галіне хіміі і нафтахіміі, сельскагаспадарчым і аўтамабільным машынабудаванні, аграпрамысловым комплексе, лёгкай прамысловасці, па асобных напрамках развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Рабяты прыйшлі да высновы, што неабходна берагчы і прымнажаць багацці сваёй Радзімы.
Пасля смачнага снедання і правядзення інструктажувыхаванцы адправіліся на экскурсію ў УА “Смаргонскі палітэхнічны ліцэй”, дзе наведалі аранжарэю “Зімовы сад”. Дзеці разам з выхавальнікамі апынуліся быццам бы ў сапраўдных тропіках: больш за 200 экзатычных раслін растуць у прыбліжаных да сваёй Радзімы ўмовах! З задавальненнем мы разглядвалі і знаёміліся з фінікавай пальмай, банан-травой, кававым дрэвам і іншымі трапічнымі прыгажунямі. І самым прыемным стала магчымасць набыць спадабаўшуюся кветку для сябе ці ў падарунак родным.
У пасляабедзены час дзеці дружна сабраліся на спартыўную эстафету “Патрыёт”, а таксама на бібліятэчнае мерапрыемства “Мы імі ганарымся – героі працы Гродзеншчыны”.
У добрым настроі выхаванцы пакідалі лагер, аб чым сведчыць “Экран настрою” (100% выдатны настрой).