12.06.2024 — восьмой день лагерной смены

Тэма дня лагернай змены – Дзень экалогіі. “Мы прыроду захаваем, Беларусь узбагацім”.

Пачаўся дзень з ранішняй пяціхвілінкі “Зялёная аптэка”, падчас якой выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з лекавымі раслінамі нашага краю, правіламі нарыхтоўкі лекавых раслін, сушкі і прымянення ў жыцці.

Затым  выхаванцы накіраваліся на экскурсію ў а/г Кальчуны. Дзеці наведалі у мясцовай сярэдняй школе народны гісторыка-краязнаўчы музей “Вучоны нашай зямлі”. Падчас экскурсіі пазнаѐміліся з жыццѐм і дзейнасцю прадстаўніка эпохі Асветы Енджэя Снядэцкага, польскага хіміка, медыка, педагога. Асаблівую цікавасць выклікалі экспанаты музейнай экспазіцыі. А затым  аддалі даніну павагі нашаму земляку, наведаўшы капліцу і магілу Янджэя Снядэцкага ў весцы Гароднікі. Экскурсія паказала, што можна добра правесці час, вывучаючы гісторыю сваѐй малой радзімы. Шмат цікавых уражанняў і прыемных успамінаў пакінула ў памяці гэтая паездка.

Пасля займальна і весела прайшла экалагічная квэст-гульня “Я хачу сябраваць з прыродай”. Падчас якой дзеці падарожнічалі па розных станцыях, адгадвалі загадкі, зашыфраваныя анаграмы і рэбусы пра птушак і жывёл успаміналі назвы дрэў, ягад і грыбоў. Дзеці вельмі актыўна, з цікавасцю выконвалі ўсе заданні і адказвалі на пытанні, а вынікам сталі заслужаныя ўзнагароды.

Дзеці ўвесь час былі ў добрым настроі і задаваленыя сённяшнім днём пайшлі дадому.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *