11.06.2024 — седьмой день лагерной смены

Дзень у школьным лагеры пачаўся з вясёлай музычнай зарадкі.

На ранішняй пяціхвілінцы “Як не заблудзіцца ў сетцы Інтэрнэта” гутарка ішла пра тое, што вельмі важную ролю ў жыцці сучаснага чалавека адыгрывае магчымасць выкарыстання Інтэрнэта. Але акрамя карысці, работа ў Інтэрнэце можа прынесці многа непрыемнасцяў. Выхаванцы пазнаёміліся з асноўнымі правіламі,  якія дапамогуць засцерагчы кожнага з нас ад розных нечаканасцяў.

Перад пачаткам экскурсіі выхванцы паўтарылі асноўныя правілы паводзін.

І вось мы адпраўляемся ў падарожжа. Мы наведалі Музей нацыянальных культур у горадзе Іўе – адзіным ў Рэспубліцы Беларусь. Ён быў заснаваны 29 чэрвеня 2009 года. Прайшоўшы квэст-гульню, мы мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй, культурай і рэлігіяй беларусаў, палякаў, татар і яўрэеў. Мы мелі магчымасць пераканацца ў магчымасці мірнага суіснавання розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў на адной невялікай тэрыторыі. З добрым настроем і ўражаннямі мы вярнуліся ў лагер.

День закончыўся ваенна-патрыятычным святам “Вучымся ў герояў Айчыну берагчы”.

Падводзячы вынікі дня можам адзначыць: вывучаць гісторыю сваёй радзімы вельмі цікава і пазнавальна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *