10.06.2024 — шестой день лагерной смены

Дэвіз дня: “Мы прыроду захаваем, Беларусь узбагацім” .

Шосты дзень у лагеры пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Зялёная аптэка”. Выхавальнікі напомнілі дзецям, што абазначае чырвоны колер Чырвонай кнігі Беларусі.  А гэта гэта сігнал трывогі, небяспекі, папярэджання. Ён, як чырвоны сігнал святлафора, папярэджвае: «Асцярожна! Можа здарыцца бяда». У гэтай кнізе пералічаны жывёлы і расліны, якія могуць беззваротна знікнуць. І, калі мы не абаронім расліны і жывёл, якія трапілі ў Чырвоную кнігу, то яны загінуць. Выратаванне іх не магчыма без спецыяльных мер: забароны палявання, аховы ў запаведніках, клопату аб іх размнажэнні.

Падчас атраднага мерапрыемства “Дапамажы роднай вёсцы справай” (у рамках кампаніі “Не пакінем без заботы”) рабяты выказвалі свае думкі, дзяліліся меркаваннямі: якім жа чынам можна стаць сапраўдным жыхаром сваёй вёскі? Што для гэтага трэба зрабіць? Дзякуючы цікавым гульнявым практыкаванням, дзеці прышлі да высновы: каб штосьці змяніць у лепшы бок, неабходна пачаць з сябе: быць культурным, выхаваным, працавітым, з павагай адносіцца да людзей і да ўсяго жывога на Зямлі.

А ў пасляабедзенны час выхаванцы прынялі ўдзел у забаўляльна-развіваючай гульні “Я хачу сябраваць з прыродай”, арганізаванай бібліятэкарам школы. А затым дзеці дружна сабраліся на экалагічную віктарыну “Зямля – наш агульны дом”.

Завяршыўся дзень крэатыўнымі малюнкамі на асфальце.

Дзень прайшоў  вельмі насычана, цікава і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *