Зноў рады сустрэць сваіх сяброў школьны аздараўленчы лагер “Вясёлка”. З самых першых дзён дзеці актыўна ўключыліся ў жыццё лагера.
Другі дзень прайшоў пад дэвізам: “Беражы сябе, сваіх сяброў і ўсё навокал”.
А пачаўся дзень з ранішняй пяціхвілінкі “Інфекцыі: што трэба ведаць”. Падчас хвілінкі небяспекі выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з відамі інфекцыйных захворванняў і спосабамі іх прафілактыкі. Пасля правядзення анкеты-малюнка, якую правяла педагог-псіхолаг, выхаванцы выказалі свае пажаданні на тэму “Што я чакаю ад лагернай змены”.
Новыя адкрыцці падарылі выхаванцам заняткі падчас гадзіны творчасці “Умелыя ручкі ”. Дзеці зрабілі прыгожых васьміножак.
Выхаванцаў наведалі супрацоўнікі МНС, якія расказалі і паказалі як працуе пажарная тэхніка.
Весела прайшло адкрыццё лагернай змены “”Прывітанне лагер!” Дзеці з задавальненнем чыталі вершы, спявалі, гулялі ў розныя гульні.
Выхаванцы зрабілі пазнавальны калаж на тэму “Мы – за здаровы лад жыцця!”.
Цікава і займальна прайшоў занятак “Па старонках чырвонай кнігі”, які правяла бібліятэкар. Дзеці разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, малявалі малюнкі раслін і жывёл з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.
Закончыўся дзень спартыўнымі спаборніцтвамі “Вясёлыя старты”.
Адкрыццё лагернай змены адбылося. Дзень добры, лета! Вітаем вас канікулы! 
