03.06.2024 — первый день лагерной смены

  Першы дзень праходзіў пад дэвізам «Здаровым быць здорава».  Падчас  раняшняй пяціхвілінкі “Сонца сябар ці вораг” у рамках акцыі “ Лета на здароўе” выхаванцы пазнаёміліся з сонцам як крыніцай цяпла і святла, вызначылі уплыў сонца на здароўе  чалавека, сфармулявалі  правілы прыёму сонечных ваннаў. У рамках урачыстай лінейкі з нагоды адкрыцця лагера з дзецьмі быў праведзены трэнінг «СНМ-  сцяжынка небяспечных месцаў. Бяспечнае лета” З выхаванцамі былі паўтораны  правілы бяспечных паводзін у школьным лагеры і за яго межамі.

Весела і цікава прайшоў час на раённым свяце дзяцінства.  Для дзяцей была падрыхтавана забаўляльная праграма. Выхаванцы  актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, конкурсах.

Пасля дзённага сну  ў атрадзе  працавала творчыя майстэрня «Наш прыгожы лагер». Дзеці малявалі атрадныя плакаты, удзельнічалі ў рабоце  па вызначэнні назвы, дэвіза  выбіралі актыў атрада. .

Перад адыходам дадому  ўспомнілі ПДР і паўтарылі бяспечны маршрут «Дом — школа — дом».

 

Першы дзень адпачынку прайшоў цікава, весела, аб чым сведчыць экран настрою.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *