Аб’яднанне па інтарэсах “Рухомыя гульні” Сюжэтна-ралявая гульня “Бальніца”
С.У. Янушкевіч
Дзеці вельмі любяць сюжэтна-ралявыя гульні. У іх яны знаходзяць унутранае адчуванне свабоды, паколькі дзеянне працякае ва ўяўнай сітуацыі, усё адбываецца “панарошку”. Дзякуючы гэтаму актыўна развіваецца ўяўленне, вобразнае мысленне навучэнцаў. Адзін з заняткаў гуртка “Рухомыя гульні” быў прысвечаны сюжэтна-ралявой гульні “Бальніца”. Мэта гульні: стварыць умовы для развіцця інтэлектуальных і асабовых якасцяў вучняў праз фарміраванне сацыяльнага вопыту дзяцей сродкамі гульнявой дзейнасці. У пачатку гульні дзеці праслухалі і прааналізавалі верш К.Чукоўскага “Айболит”, адказалі на пытанні віктарыны “Хто што робіць”, успомнілі і назвалі медыцынскія інструменты.Затым навучэнцы размеркавалі ролі і гулялі ў гульню “Дзіцячая бальніца”. Падчас гульні дзеці атрымалі элементарныя веды пра работу ўрача, медыцынскіх работнікаў, культуру паводзін людзей, якія лечацца ў бальніцы.