ИСТОРИЯ, ТРАДИЦИИ, ДОСТИЖЕНИЯ УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

 ДОСТИЖЕНИЯ УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

2023 год

ТРАДИЦИИ

ИСТОРИЯ

У 1889 г. у Ашмянскім павеце  дзейнічалі 32 народныя вучылішчы, сярод іх і вучылішча ў Граўжышках. Настаўнікам працаваў Іван Папоў. Вучылішча размяшчалася ў панскім маёнтку каля возера. Вучаніцай гэтай навучальнай установы была заслужаны работнік культуры БССР, ураджэнка в. Граўжышкі, вядомая актрыса З.К.Скачкоўская.

У 1927 —1934 гг. у Граўжышках працавала пачатковая школа, якая знаходзілася ў наёмнай сялянскай хаце, размешчанай у цэнтры вёскі (у час вайны будынак згарэў).

У 1936 г. адкрыта школа-сямігодка (імя Пілсудскага). Будынак гэтай школы быў спецыяльна пабудаваны па індывідуальным праекце, распрацаваным для навучальных устаноў. Ён неаднаразова дапаўняўся, мяняўся да сучаснага выгляду, зараз тут знаходзіцца Граўжышкаўская СПІ.

У 1937— 1938 гг. дырэктарам быў Юзаф Свёнтак, працавалі 3 настаўнікі (Мядэйка, Мядэйкава, Кандэрская). У 1939—1941 гт. — няпоўная сярэдняя школа, у гады вайны не працавала. 31.8.1944 г. адноўлена сямігодка, але з-за недастатковай колькасці вучняў для камплектавання 5 класаў засталася пачатковай. Першы дырэктар А.І.Яблонская.

Изображение

3 лістапада 1948 г. зноў стала сямігодкай, з 1950-х гадоў — сярэдняя адукацыйная школа. У розны час педагагічны калектыў узначальвалі В.І.Волкава, І.І.Шылько, І.А.Іўчык, Н.Д.Нарэйка, М.Н.Гаўрош. А.Н.Дубянец, Г.А.Дзямідава,  Я.Ч.Васілько, П.В.Чаплінскі, А.К.Дэрвіс.

Изображение

У Граўжышкоўскай базавай школе  зараз налічваецца 53 навучэнцы, 21 педагагічны работнік.