«Вывучаем малую радзіму» — пад такім дэвізам прайшла мэтавая прагулка для выхаванцаў дзённага лагера “Вясёлка”. Яны адправіліся на загадкавую экскурсію па вуліцах аг. Граўжышкі. Навучэнцы разам з выхавальнікамі паспрабавалі разгадаць назвы вуліц.. Таксама даведаліся пра аб’екты, якія былі размешчаны раней і мелі значнасць для вёскі Граўжышкі, але, на жаль, іх ужо няма на карце аграгарадка. Наведалі сучасныя сацыяльна значныя аб’екты аграгарадка і пазнаёміліся з працай работнікаў дадзеных арганізацый: сельскай бібліятэкі, пошты, амбулаторыі. Стомленыя, але задаволеныя дзеці вярнуліся ў лагер, дзе іх чакалі цікавыя мерапрыемствы і гульні
