Навіны са школьнага лагера

Вось і надышлі доўгачаканыя  канікулы. Восень – гэта не толькі  прыгожы сезон, але і час, калі можна зрабіць шмат цікавага, прыемнага  і карыснага.

Першы дзень лагернай змены прайшоў пад дэвізам “Чыстая школа – чыстая вёска”

Пачаўся дзень з ранішняй пяціхвілінкі  “Чыстыя рукі – твая ахова”. Пад час хвілінкі бяспекі выхавальнікі напомнілі выхаванцам правілы бяспекі ў лагеры і ў час восеньскіх канікул, правілы дарожнага руху. Сацыяльны педагог правяла з выхаванцамі інтэрактыўны трэнінг “Вывучаем правілы бяспечных паводзін”. Цікава прайшла прэзентацыя “Прывітанне, лагер”, на якой выхаванцы пазнаёміліся з планам работы на змену, заняткамі па інтарэсах, службамі лагера.

Цэлы дзень у аздараўленчым лагеры “Вясёлка”  “кіпела” работа па добраўпарадкаванню тэрыторыі, абсталяванню і афармленню лагернай змены. Пад кіраўніцтвам выхавальнікаў  пачалася калектыўная творчая справа “Наш атрад”. Дзеці выразалі, клеілі, малявалі, дзяліліся сваімі ідэямі, думкамі, меркаваннямі. І, нарэшце, атрад атрымаў назву “Граўжанцы”, былі прыдуманы дэвіз, крычалка, падабрана атрадная песня  і г.д. Усе выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у аперацыі “Наш прыгожы лагер!”. Самыя разнастайныя прапановы былі наконт атраднай песні і дэвіза.

На занятку краязнаўчага гуртка “Наш край” выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй утварэння і развіцця аграгарадка Граўжышкі, здзейснілі падарожжа па вуліцах аграгарадка.

Задачы дня былі выкананы. Дзеці ўвесь час былі ў добрым настроі. Рабяты засталіся задаволены вынікам сваёй працы, аб чым сведчыць вяселы смайлік на экране настрою, і  з прадчуваннем толькі прыемнага ад восеньскіх канікул адправіліся дадому

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *