Вось і надышлі доўгачаканыя вясеннія канікулы. Вясна – гэта не толькі цёплы і прыгожы сезон, але і час, калі можна зрабіць шмат цікавага, прыемнага і карыснага. Сёння, 25 сакавіка, у аздараўленчым лагеры “Вясёлка” “закіпела” работа па добраўпарадкаванню тэрыторыі, абсталяванню і афармленню лагернай змены. Пад кіраўніцтвам выхавальнікаў пачалася калетыўная творчая справа “Наш атрад”. Дзеці выразалі, клеілі, малявалі, дзяліліся сваімі ідэямі, думкамі, меркаваннямі. І, нарэшце, атрад атрымаў назву “Пралескі”, былі прыдуманы дэвіз, крычалка, падабрана атрадная песня і г.д. Рабяты засталіся задаволены вынікам сваёй працы , аб чым сведчыць вяселы смайлік на экране настрою, і з прадчуваннем толькі прыемнага ад вясенніх канікул адправіліся дадому.

